Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння.
Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.
Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца на прысваенне або пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыя).
Атэстацыя праводзiцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, а настаўнiкаў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi i адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi), акрамя таго, - на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст".
Атэстацыя праводзiцца на пацвярджэнне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" у выпадках, якiя вызначаны ў частцы трэцяй пункта 5 дадзенай Iнструкцыi.
Атэстацыя праводзiцца па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка або па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якому ў адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей - IП).
Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляюцца:
- адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;
- наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - пятай i сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20-1 Iнструкцыi) у адпаведнасцi з часткамi першай, другой i шостай пункта 19 Iнструкцыi;
- засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiраўнiцкiх работнiкаў i спецыялiстаў, акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - шостай пункта 19 Iнструкцыi, у тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам.